«Пасля сямі сутак ізалятара… Па тых жа падставах, як і раней (пасты, фота за 2021 і 2020 год!!!)», — напісаў Рамуальд на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

Улан збіраецца закрыць свае сацсеткі, «каб зноў чагосьці не знайшлі тады яшчэ дазволенага, а цяпер забароненага».

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 года «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. У маі стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Пасля выхаду на волю Улана двойчы затрымлівалі — агулам яму прызначылі 10 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), як піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Палітзняволены Рамуальд Улан пра свой побыт на гомельскай хіміі: Жыць можна 

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9