У чацвер умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, які перамяшчаецца праз заходнія раёны Беларусі на тэрыторыю Латвіі.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу +4..+10°С, максімальная днём складзе ад +8°С па захадзе да +19°С. У Мінску +12°С.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман, днём месцамі па ўсходзе навальніцы. Ноччу +1..+7°С, па паўднёвым усходзе краіны да +10°С, месцамі па захадзе Беларусі замаразкі 0..-2°С; максімальная тэмпература паветра днём +9..+15°С, па ўсходзе +16..+20°С. У Мінску +13°С і дождж.

У суботу, 27 красавіка, дажджы пройдуць месцамі. Ноччу +2..+9°С, максімальная днём будзе ад +11°С па паўночным усходзе да +19°С па паўднёвым захадзе Беларусі. У Мінску +16°С. 

У нядзелю ў Мінску сонечна +19°С, а на наступным тыдні будзе зноў за +20°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні:

yr.no

yr.no

Чытайце таксама:

Вышыня снегу ў Навагрудку дасягае 4 сантыметраў

У наступныя дні чакаюцца мокры снег, замаразкі і моцны вецер. Калі ўжо нарэшце вернецца вясна?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2