Фота: Мінабароны

Фота: Мінабароны

У Беларусі вядзецца распрацоўка лазернай зброі. Пра гэта распавёў намеснік начальніка Генштаба па навуковай працы Віктар Тумар.

У Доме афіцэраў у Мінску праходзіць выстава навуковых дасягненняў беларускага ваенпрама. Тумар заявіў, што Беларусь арыентуецца на стварэнне выключна сваёй зброі і ўжо з'яўляецца адным з лідараў у радыёэлектроннай барацьбе.

«Таксама ў нас маюцца распрацоўкі па лазернай зброі. Мы ідзём непасрэдна да зброі, заснаванай на новых фізічных прынцыпах», — распавёў палкоўнік.

Акрамя таго, на выставе прадставілі «пэўныя фаліянты, якія распавядаюць праўду пра гісторыю Беларусі». Сярод іх можна заўважыць выданні з назвамі «ўзмацненне ваеннай небяспекі і задачы камуністаў» і «Чырвоная армія і яе задачы».

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0