Алесь Клышка нарадзіўся 8 сакавіка 1948 года ў Мінску. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, быў кандыдатам тэхнічных навук, вынаходнікам, меў 13 патэнтаў на вынаходніцтва ў галіне экалагічна чыстых тэхналогій і аховы навакольнага асяроддзя, аўтар 113 навуковых публікацый.

Аўтар кніг «Ад каранёў да кроны» (два выданні) (2002, 2004), «Далёкае — блізкае» (2004), «Абярог» (2008), «Мінская зямля» (2010), «Даравальная нядзеля» (2010), «Минская земля. Семейный архив» (2011), «Сямейная чытанка» (2013), «Сустрэча» (2014).

У сааўтарстве з інакам Мікалаем (Алегам Бембелем) выдаў кнігі «Жыровіцкія камяні» (2006), «Шлях да Жыровічаў» (2007), «Жыровіцкая пастараль» (2012), «Званіца» (2016).

Уклаў гістарычную кнігу пра Мінск «Счастье моё… Дневники Иосифа Голубева. 1916-1923 гг.» (Мн., 2002).

Падрыхтаваў і выдаў фільм па гісторыі Мінска «Мінская зямля», а таксама шэраг аўдыёкніжак і музычных стужак. Жанаты, мае сына і дачку, чатырох унукаў.

«Усе яго вялікія творы нарадзіліся ў час моцнай яго хваробы, калі ён быў прыкуты да пасцелі», — напісалі яго сябры ў фэйсбуку.

Чытайце таксама:

На пляжы ў Аланьі памёр 76-гадовы беларус

Загінуў супрацоўнік ЕГУ Вадзім Хлебародаў, яму было 36 гадоў

Памёр мастак Мікола Крукаў

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
35
Абуральна
3