Аляксандр Косінец (другі справа) на Усебеларускім народным сходзе 24 красавіка. Скрыншот з відэа

Аляксандр Косінец (другі справа) на Усебеларускім народным сходзе 24 красавіка. Скрыншот з відэа

Да прыходу на дзяржаўную службу Аляксандр Косінец зрабіў выдатную кар’еру ў медыцыне. Ён быў вядомым у краіне хірургам, ужо ў 37 гадоў стаў прафесарам. Пабываў таксама рэктарам Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта.

Лукашэнка ў свой час характарызаваў Косінца як вельмі гарачага чалавека, а на сённяшнім УНС таксама адзначыў ягоную рэзкасць, лічачы гэта станоўчай якасцю.

«Гэта працаголік і патрыёт. Я нават у свой час засумняваўся. Думаю, ці не стаіць хто-небудзь адтуль — ці з Усходу, ці з Захаду — за спінай гэтага чалавека: ён настолькі быў рашучым у выкананні тых даручэнняў, якія я яму даваў. Часта я правяраў яго гэтымі даручэннямі, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка сваім асіплым голасам у кароткай рэпліцы пра Касінца. — Косінец якім быў, такім і застаўся — надзейным і патрыятычным чалавекам», — падсумаваў ён.

Чытайце таксама: «Ды ён усіх закалупаў!» Упершыню ў Лукашэнкі з'явіўся намеснік. Хто ён — Аляксандр Косінец?

У той жа час, калі Косінец узначальваў Адміністрацыю Лукашэнкі, апошні не раз рэзка крытыкаваў яго за няздольнасць вырашыць кадравыя пытанні, а таксама за тое, што адміністрацыя не зʼяўляецца цэнтрам, які прапаноўвае практычныя рашэнні.

Інсайдары казалі, што Косінец тады нажыў сабе нямала ворагаў у дзяржаўным апараце, бо ўлазіў у кожную справу, быў ініцыятыўна актыўным.

У 2005—2008 гадах ён быў намеснікам прэм'ер-міністра, а ў 2008—2014-м кіраваў Віцебскай вобласцю.

У снежні 2016 годзе, неўзабаве па сканчэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў, Косінец быў звольнены з пасады кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, а праз паўгода быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі. Гэтую пасаду ён і займаў амаль сем гадоў.

Чытайце таксама:

Як складаліся лёсы былых кіраўнікоў Адміністрацыі Лукашэнкі

Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі

Крайне хрыплы Лукашэнка пачаў выступ на УНС з ваяўніча антызаходняй рыторыкі

Хто яна, дэлегатка УНС з самай арыгінальнай прычоскай? ФОТАФАКТ

Без мікрахвалёўкі або планшэта — што падарылі дэлегатам УНС гэтым разам

Каго вылучылі ў прэзідыум «Усебеларускага народнага сходу»

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
5