Здымак быў зроблены некалькі дзён таму мамай Шарлоты, прынцэсай Уэльскай Кэтрын, і апублікаваны ў сацсетцы X.
Фота: Кенсінгонскі палац
«З дзявятым днём нараджэння, прынцэса Шарлота! Дзякуй за ўсе добрыя паведамленні сёння», — гаворыцца ў допісе ў акаўнце прынца і прынцэсы Уэльскіх.
Аналагічная фатаграфія прынца Луі, апублікаваная на мінулым тыдні ў гонар яго шасцігоддзя, таксама была зроблена Кэтрын.
У канцы сакавіка стала вядома, што прынцэса Уэльская лечыцца ад раку і праходзіць раннія стадыі курсу прафілактычнай хіміятэрапіі.
Незадоўга да гэтага Кейт выбачылася за «непаразуменне», якое выклікала яе фатаграфія з дзецьмі.
Тады вядучыя інфармагенцтвы свету адклікалі фота, выявіўшы ў ім прыкметы лічбавай маніпуляцыі.
Прынцэсу Шарлоту, якая з'яўляецца трэцяй у чарзе на трон, апошні раз бачылі на публіцы на Каляды, калі яе сям'я наведала царкоўную службу ў Сандрынгеме.