Раберта Метсола і Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Раберта Метсола і Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Падчас працоўнага візіту на Мальту Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Раберта Метсола падпісалі дамову аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Еўрапейскі Парламент упершыню падпісаў дакумент такога кшталту не з афіцыйным урадам, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

Дамова дэкларуе дамоўленасць пра наступныя супольныя мэты і напрамкі супрацоўніцтва:

— развіццё ўмоваў для ажыццяўлення дэмакратычнага транзіту ў Беларусі, у тым ліку праз аказанне дапамогі дэмакратычным сілам і актывістам грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам, незалежным СМІ і прафсаюзам Беларусі ў межах праграмы EU4Belarus і праз нарошчванне адукацыйных ініцыятываў і магчымасцяў;

— садзейнічанне змякчэнню міграцыйных праблемаў для беларусаў за мяжой;

 — прыцягненне да адказнасці ў рамках міжнародных механізмаў прадстаўнікоў рэжыму і асобаў, адказных за парушэнні правоў чалавека і злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах супраць Украіны;

— забеспячэнне вызвалення палітвязняў у Беларусі;

— маніторынг унутранай сітуацыі ў Беларусі, у прыватнасці парушэнняў правоў журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў, НДА, рэпрэсаваных. Таксама гэта датычыцца спробаў рэжыму легітымізаваць сябе праз фіктыўныя выбары і ўдзел у агрэсіі супраць Украіны;

— маніторынг выканання правоў і свабодаў беларусаў за мяжой.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Свабоды прэсы ў Беларусі няма, у краіне тры з паловай дзясяткі вязняў-журналістаў

Ціханоўская наведвае Мальту

Ціханоўская заклікала ўладальнікаў гуманітарных ДНЖ не ездзіць у Беларусь

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1