Дзмітрый Крат Дмитрий Крят Dmitry Kryat

Дзмітрый Крат. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

У праграме «Скажынемаўчы» галоўны рэдактар дзяржаўнай «Народнай газеты» (уваходзіць у холдынг «СБ. Беларусь сегодня») Дзмітрый Крат пахваліўся тым, як змяніў воблік газеты. Змены закранулі ў тым ліку і лагатып.

«У свой час лагатып мяне трохі раздражняў — на чырвоным фоне белымі літарамі «Народная газета». Можа, у мяне гэта прафесійная дэфармацыя, тым не менш хацелася нечага, што б адлюстроўвала нашы палітычныя рэаліі, нашу сімволіку».

Народная газета

У выніку, адзначае Крат, першыя дзве літары зрабілі ў стылі дзяржаўнага сцяга, а таксама змянілі шрыфты.

На пытанне, ці прывяла змена дызайну да павелічэння колькасці чытачоў, галоўны рэдактар абцякальна адказаў, што «аўдыторыя стабільная», з выданнем застаюцца тыя, хто шмат гадоў яго чытае.

У снежні 2020 года газета змяніла дэвіз «Жыве Беларусь!» на «Жыві і квітней, Беларусь!».

Чытайце таксама:

«Народная газета» змяніла дэвіз «Жыве Беларусь!» на іншы ФОТАФАКТ

Урад вызначыўся з дзяржаўнымі медыя, якім будзе аказана падтрымка з бюджэту

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8