Канцлер Германіі Олаф Шольц. Фота: AP / Michael Sohn

Канцлер Германіі Олаф Шольц. Фота: AP / Michael Sohn

Прадстаўнік апазіцыйнай партыі назваў Шольца за такія паводзіны «канцлерам-рагатуном».

Псіхолагі адказалі BILD, што можа азначаць смех канцлера Германіі.

«Шольц смяецца не таму, што высмейвае іншых, а таму, што знаходзіцца ў стане стрэсу і няўпэўненасці ў сабе. Смех — гэта ахоўная маска, якая дазваляе паменшыць або зняць напружанне ў такой сітуацыі», — разважае Торстэн Хавенер, пісьменнік і псіхолаг.

Шольц лічыцца асцярожным, дакладным, ураўнаважаным, удумлівым, фармалістам і аналітычнага складу чалавекам, але такія асобы разлічваюць на дыстанцыю, а не на блізкасць.

А сустрэчы з грамадзянамі маюць на ўвазе блізкія зносіны і экстравертныя паводзіны, што выклікае няўпэўненасць і стрэс.

«Спантаннае некантраляванае зняцце напружання адбываецца дзякуючы смеху, які вызваляе. Многім людзям гэта знаёма з уласнага паўсядзённага жыцця: так раптам смяюцца на пахаванні або ў іншых сітуацыях няўпэўненасці», — мяркуе Крысціян Гальвес, бізнэс-трэнер і эксперт па мове цела.

Чытайце таксама:

Стала вядома, якія з палітыкаў найбольш папулярныя і ненавісныя ў Еўропе 

Шольц: Расія не такая моцная, як зараз прынята думаць

Нямецкія салдаты ў Літве размесцяцца непадалёк ад мяжы з Беларуссю

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
4