Да гэтага дзяржаўны стандарт асноўнай адукацыі Латвіі прадугледжваў вывучэнне другой замежнай мовы, але не ўдакладняў, якую менавіта мову варта для гэтага выбіраць. Таму ў якасці гэтага прадмета для вывучэння часцей за ўсё (больш за палову выпадкаў) выбіралася расейская мова, у тым ліку таму, што для яе найпрасцей было знайсці выкладчыкаў. У некаторых школах альтэрнатывы ўвогуле не было.
Цяпер жа, па рашэнні ўладаў, з 2026 года для школьнікаў, пачынаючы з 5 класа, другая замежная мова мусіць абірацца з ліку афіцыйных моў Еўрапейскага саюза або Еўрапейскай эканамічнай зоны.
Школьнікі, якія яшчэ да 1 верасня 2025 года выбралі ў якасці другой замежнай мовы расейскую, змогуць працягваць яе вывучаць да завяршэння асноўнай школы.
Чытайце таксама:
Дарадца Ціханоўскай расказала, як у Офісе пераходзяць на беларускую мову