Фота: Пінскі веснік
Пінскія камуністы патрабуюць ад мясцовых уладаў падсвятліць помнік Леніну, які знаходзіцца на аднайменнай плошчы.
22 красавіка мясцовыя левыя адзначалі чарговы дзень нараджэння лідара бальшавікоў. Выступаючы перад прысутнымі, першы сакратар мясцовага гаркама кампартыі Аляксандр Канеўскі панаракаў, што помнік Леніну, пастаўлены на плошчы ў 1970 годзе, не падсвятляецца, піша мясцовае выданне «Пінскі веснік».
«Пытанне, якое патрабуе рашэння, ужо ўздымаў савет ветэранаў. Гэта поўная адсутнасць падсвятлення помніка Леніну, каля якога мы цяпер знаходзімся. У святочныя дні ўся плошча ззяе агнямі. Калегіум езуітаў, які стаіць побач, нават у будні ўвечары ярка асветлены. А помнік Леніну — у поўнай цемры!» — заявіў Канеўскі.
Помнік Леніну ў Пінску ўключаны ў рэспубліканскі спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэтак жа сама, як і калегіум езуітаў — помнік архітэктуры XVII стагоддзя.
Чытайце таксама:
На гомельскім заводзе бясплатна гарбаціцца на суботніку заклікалі Ленін і Сталін
«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый
А вось гэта сапраўды незразумела. Бо Ленін - гэта крывавы ман'як, які са сваімі паплечнікамі-мяснікамі кшатлту Троцкага, Свердлава i Дзяржынскага проста забіваў усіх нязгодных альбо нязручных, ў помніку якому няма нічога адметнага і каштоўнага і які ня мае аніякага датычэння да Пінску