Мікіта Талапіла. Фота: тг-канал hockey.by

Мікіта Талапіла. Фота: тг-канал hockey.by

Асноўны галкіпер «Кэнакс» Тэтчар Дземка атрымаў траўму і не згуляе ў найбліжэйшых матчах Кубка Стэнлі. Сёння ноччу ў варотах «Ванкувера» супраць «Нэшвіла» стаяў Кейсі ДэСміт, і клуб прайграў 1:4. Лік у серыі стаў 1:1.

Таксама атрымаў у «Ванкувера» траўму галкіпер Такер Пулман. У заходнеканадскага клуба ў ростары ёсць таксама варатар зборнай Латвіі, адзін з герояў мінулага чэмпіянату свету Артур Шылаўс.

Ці атрымае Талапіла шанец дэбютаваць у НХЛ, ды яшчэ адразу ў раундзе плей-оф, даведаемся ў найбліжэйшы час. Наступны матч «Ванкувер» правядзе ў ноч на суботу ў Нэшвіле.

Калі Мікіта дэбютуе, то стане 16-м беларусам у НХЛ з 1991 года і першым брамнікам у наймацнейшай хакейнай лізе свету.

У АХЛ Мікіта Талапіла адыграў за «Абадсфард» 35 матчаў, атрымаў 20 перамог пры каэфіцыенце надзейнасці 2,83 і 90,5% адбітых кідкоў.

Чытайце таксама:

Ягор Шаранговіч пабіў беларускі рэкорд у НХЛ

Стала вядома, калі ў Мінску пройдзе развітанне з Канстанцінам Кальцовым

Расійскі хакеіст з «Брэста» жорстка збіў казахстанца са Жлобіна. У біяграфіі ў агрэсара п'янае кіраванне і дэбош

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1