Намеснік міністра абароны Расіі Цімур Іваноў у судзе чакае рашэння аб абранні меры ўтрымання. Фота: тэлеграм-канал судоў агульнай юрысдыкцыі горада Масквы

Намеснік міністра абароны Расіі Цімур Іваноў у судзе чакае рашэння аб абранні меры ўтрымання. Фота: тэлеграм-канал судоў агульнай юрысдыкцыі горада Масквы

У каментарах пад заявамі прадстаўнікоў каманды Навальнага і ФБК ў твітары, дзе адзначалася роля арганізацый у затрыманні і змяшчэнні ў СІЗА намесніка міністра абароны Расіі Цімура Іванова за буйны хабар, успыхнуў скандал з гарачымі абмеркаваннямі наконт правільнасці выкаранення карупцыі ў расійскім войску падчас вайны ва Украіне.

У сваіх публікацыях ФБК і іншыя прыхільнікі забітага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага акцэнтавалі ўвагу на тым, што яны праводзілі антыкарупцыйнае расследаванне ў дачыненні да Цімура Іванова яшчэ ў канцы 2022 года, і што пасля гэтага можна было дакладна ўказваць на віну чыноўніка ў хабарніцтве.

Гэтыя заявы многім не спадабаліся, асабліва антываенна настроеным расіянам і ўкраінцам. Тыя сталі масава абвінавачваць ФБК у дапамозе расійскай арміі і спецслужбам, «бо без карупцыянераў у войску больш грошай пойдзе на вайну».

Вось, напрыклад, як гэта было ў каментарах пад допісамі супрацоўніцы ФБК Марыі Пеўчых і афіцыйнага акаўнта каманды Навальнага.

Апроч негатыўных рэакцый, таксама знайшлося месца і ўхваляльным. І гаворка ідзе больш не пра выказванні тых карыстальнікаў, хто спрабаваў супакоіць розныя бакі канфлікту, а пра рэакцыі расійскіх Z-акаўнтаў і ботаў, якія масава набеглі ў каментары і сталі хваліць ФБК за паляпшэнне эфектыўнасці арміі Расіі, тым самым правакуючы ўкраінцаў і апазіцыйных расіян на далейшы канфлікт.

Чытайце таксама:

«За карупцыю яго б ніхто затрымліваць не стаў». Намесніка міністра абароны РФ могуць абвінаваціць у дзяржздрадзе

Нанятыя беларусам для нападу на Леаніда Волкава палякі пракалоліся на дробязі. Вось як яны сябе выдалі

Патрыярх Кірыл забараніў у служэнні святара, які праводзіў паніхіду на магіле Аляксея Навальнага

«Добрыя рускія» пасварыліся з-за Ціханоўскай

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?