На відэа паказана, як узброеныя сілавікі ўрываюцца з крыкамі ў дом да прадпрымальніка, пагражаючы выламаць дзверы. Мужчыну яны прымушаюць легчы на падлогу.

Як сказана ў паведамленні канала, за каментары беларуса затрымліваў атрад спецыяльнага прызначэння «Шторм». У дом уварвалася як мінімум сем чалавек, шасцёра з іх — узброеныя міліцыянты ў абмундзіраванні.

Затрыманага мужчыну, мяркуючы па ўсім, вінавацяць у «распальванні варожасці ў дачыненні да сілавікоў, падтрымцы пратэсту і закліках да гвалтоўных акцый».

Але па якіх менавіта артыкулах затрыманы прадпрымальнік і што з ім цяпер — невядома.

Чытайце таксама:

У Астраўцы за падпіскі судзілі расіяніна. У яго праверылі тэлефон у цягніку

За першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі затрымалі амаль тысячу чалавек. І гэта толькі тыя, пра каго вядома

Затрыманы расказаў, якія цяпер умовы на Акрэсціна

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
36