Цімур Іваноў у судзе 24 красавіка. Скрын відэа  

Цімур Іваноў у судзе 24 красавіка. Скрын відэа

Дзве не звязаныя адна з адной крыніцы «Важных гісторый», блізкіх да ФСБ, распавялі, што сапраўдная прычына арышту намесніка міністра абароны Цімура Іванова — дзяржздрада. 

«Хабар — гэта для публікі. Пакуль гаварыць публічна пра дзяржздраду не хочуць — скандал вялікі: усё ж такі намеснік міністра абароны», — гаворыць адна з нашых крыніц. 

«За карупцыю яго б ніхто затрымліваць не стаў. Пра гэта там [у Крамлі] даўно ўсе ведалі. Пуцін даў каманду пасля таго, як удалося пераканаць, што гаворка ідзе менавіта пра дзяржздраду», — кажа іншая крыніца. 

Праваахоўныя органы Расеі валодаюць кампраметуючымі матэрыяламі на Іванова ўжо шмат гадоў. Пра гэта яшчэ ў 2017 годзе галоўнаму рэдактару «Важных гісторый» Раману Аніну распавядаў следчы СК РФ. Паводле яго слоў, сабраныя СК матэрыялы тычыліся дзейнасці Іванова ў якасці кіраўніка «Оборонстроя». Аднак рэалізаваць гэтыя матэрыялы тады не дазволіла кіраўніцтва Расіі: за Іванова заступіўся Шайгу. 

«Ён асабіста тэлефанаваў Юрʼеву [кіраўніку Дэпартамента вайсковай контрвыведкі ФСБ] і матам крыў за тое, што ФСБ працуе па яго блізкіх», — распавядаў следчы СК. 

«Цяпер вырашаюць, што з ім рабіць: альбо будуць саджаць па хабары і «дабіваць» на зоне, альбо перакваліфікаваць абвінавачванне на дзяржздраду», — пішуць «Важныя гісторыі» са спасылкаю на крыніцу, блізкую да ФСБ.

Чытайце таксама:

Арыштаваны расійскі намеснік міністра абароны валодае дваранскай сядзібай у Маскве. Чым яна адметная?

У Расіі за хабар затрымалі намесніка міністра абароны

Расійскі консул, які спрабаваў дэпартаваць групу «Бі-2» з Тайланда, магчыма, сыходзіць са сваёй пасады

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
22
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0